Ласкавы травень
Аб Перамоге думы сэрца грэюць.
Пакуль жывы ўдзячны, хоць адзін,
Ушанаванне ды паклон не састарэюць.
Я добра разумею сэрца гімн.
Лагодны цёплы травень, дзень дзявяты...
Дайшлі да светлай Перамогі ў ім
Радзімы шчырай мужныя салдаты.
Адбіткамі Масква ды Сталінград,
Пакутная паўночная сталіца.
Ад Волгі пакацілася назад,
На Захад хваля — вораг не спыніцца.
Ён будзе доўга злосна лютаваць —
Паліць дзяцей, жанчын, старых зацята.
Але не зможа зноў адваяваць
Зямлю, палітую крывёй салдата.
Загартаваны, мужны наш народ,
Ён не скарыўся нават моцнай сіле.
Ушчэнт разбіў увесь фашызма зброд,
Прытулак той знайшоў навек у магіле.
Ласкавы травень — час для ўспамін.
Спяваем песню ды ціхенька плачам.
Мы вуснамі шапочам ім: «Амінь...»
Радзімы абаронцы, вам аддзячым...
Свидетельство о публикации №122050701959
С Днём Победы! Будьте счастливы.
Владимир Луч.
Владимир Луч 07.05.2022 11:13 Заявить о нарушении
З надыходзячым вялікім святам Вас, шаноўны, ды Вашых родных!
З Днём Перамогі! Здароўя ды дабра!
Татьяна Цыркунова 07.05.2022 20:16 Заявить о нарушении