Ледзi не даруе здрады
Ты ідзі. Жыццё мне не калеч.
Дастаткова клятваў і хлусні.
Ад тваёй увагі - Божа барані.
Колькі там было таго кахання?
Тры размовы, два спаткання.
Разышліся, як у моры караблі.
Разам быць мы проста не змаглі.
Абрываеш суткі тэлефон,
За праклёнам шлеш праклён,
У двары чакаеш да зары,
Рвешся ў інтэрнэце ў сябры,
Пішаш "дыхаць без мяне не рады,"
Але марна: ледзі не даруе здрады.
Свидетельство о публикации №122050701658