Стась Высоцкi 16

Парашутыст

Прыгожы красавіцкі дзень,
Папар, зялёныя палеткі,
Бялеюць кураслепу кветкі
Між стройных хвоек дзе-нідзе.
Пад вольхамі ручай бруіцца,
Там сонцам лотаць расцвітае
А крышталёвая вадзіца
Зіхціць на сонцы, як жывая
І прападае ў момант смага,
І ў целе чуецца адвага!

Сыботні дзень на Баравой ,
Аэрадром, Ан -2  на ўзлётнай.
Шарэнгай знешне бестурботнай
Стаіць парашутыстаў строй.
Ім трэба тры скачкі зрабіць,
Тады дапусцяць да палётаў.
Сасьмягла горла, просіць піць.
Скакаць у першы раз - забота.
Галоўны парашут і запасны
І ў бездань крок у дзень вясны.

Аж на вярсту ў вышыню
Падняўся спора ''кукурузнік''
Муціла крыху, ды падгузнік
Бярог надзейна цішыню.
''Чапляем карабін за трос''-
Загад. ''І крок у бездань неба!''
Заклала вушы, сьвярбіць нос.
Рывок і ціш наўкол. Не трэба
Запаску нават і чапаць!
Сядзець, ляцець, але не "спаць"!

На падвясной Стась развярнуўся,
Бо ветрык дзьмуў яму у твар.
Ляцеў ён прама на папар
Ў палёце з буслам разьмінуўся.
Інструктар што крычаў,  не чуў.
Другія бачыў парашуты.
Яны ж, як бы іх хто цягнуў,
На вёску мелі ўсе маршруты.
Было той вёскі хатаў пяць,
Шкада ж было гарод таптаць!

Стась бачыў, прама ў агарод
Даў божа прызямліцца Волі.
Супроціў сіл яе і волі
Лёг купал сотак пасярод!
Сабака рваўся з ланцуга,
Крычала нешта ёй кабета,
Ды зачапілася нага
І парашут валокся гэтак;
Збліжаў ён Волю і кабету,
Лямант стаяў аж на паўсвету!

Тэатар файны б атрымаўся,
Ды Воля купал пагасіла
Пасля і стропы адчапіла
I лямант больш не раздаваўся.
Чуць прызямленне  не праспаў
Стасёк праз лямант той і брэх.
Ён бокам на папар упаў
І пакаціўся, як арэх.
Купал згас сам, і дзякуй богу,
Бо падвярнуў хлапчына ногу.


Рецензии