***
Не на чужы капыл, не па прымусе...
Ды толькі пра жыцьця былога скон
І прамаўчаць, і вызнацца баюся.
Цябе згубіць баюся між хвілін,
Між тысячы радкоў і між прызнаньняў.
Размова наша сьціхла – я адзін,
І ты маўчыш, і мой сусьвет змаўкае.
Мы ў розных жыцьцях, гарадах, краях
Баімся шлях згубіць на раздарожжы.
Але ж я твой. Наколькі ты мая –
Мая, наколькі быць маёю можаш.
27.04–04.05
Свидетельство о публикации №122050406814