Залацiстае поле
Каласкамi налiтымi.
Ён хвалюе, як мора,
Над галоўкамi жытнiмi.
Залацiстае поле
З васiлькамi блакiтнымi.
Зiхацiць наваколле
Прамянькоў каларытамi.
Льюцца песнi дзiвосна
Над матуляй-радзiмаю.
Прытулiла нас ночка,
Чутна трэль салаўiная.
Абнiмаю край родны
Сваiм сэрцам i мроямi.
Мару быць табе годнай,
Адарыць цябе зорамi…
Свидетельство о публикации №122050203073