Пераклад верша Все пройде... Олены Гешко

УСЁ ПРОЙДЗЕ

Так год за годам праляцяць стагоддзi,
Гiсторыю ствараць пачнуць другiя людзi.
З часамi лiхалеццi адыходзяць,
Ды толькi вiшнi цвет заўсёды будзе.
Як сёння, вiшнi ўсе акрые цветам,
Адыдзе з царства час прытворны, блудны.
Наступiць Уваскрэсення дзень светлы.
Жыць мiрна стануць на планеце людзi.
Мая зямля у белым цвеце вiшань,
Бы нарачоная спяшыць да Раю.
Малюся шчыра я табе, Ўсявышнi,
Што так i будзе – веру й добра знаю.
Ўвесь страх i боль i смутак, што сягоння,
Схаваецца пад попелам гiсторый.
Пашлi, Гасподзь, натхнення, збаў ад стогна,
На новы дзень, на мiрны час настрой нас.


Рецензии