Поле-жытнiца
Вырасце святое збожжа.
Каласкі растуць старанна...
Не хвалюйцеся, жаць рана.
Поле-жытніца — патрэба,
Дасць яно ўволю хлеба.
Звычай цягнецца спрадвеку —
Служыць поле чалавеку.
Як стаіць сцяной — прыкмета,
Ураджай — вядома гэта.
Глянь — калі зярно паспела,
Дык за серп бярыся смела.
Сноп вяжы вялікі спрытна,
Ад дажджу стаіць ён скрытна.
Абмалоціш неўзабаве —
Ўсё, канец сялянскай справе.
Поле-жытніца — Радзіма,
Не прайду ніколі міма.
Край мой родны, край жытнёвы...
Кожны год нібыта новы...
Свидетельство о публикации №122042802796