Стась Высоцкi 12
Школа закончана! Дарога
Стасю ўяўлялася адна:
У БДУ вяла яна
Прама ад школьнага парога!
Рашыў Стась - будзе фізік ён
І саўладае з тэрмаядам,
Каб нёс не смерць ён i праклён,
А дар святла. Каб стала садам
Зямля! Каб ён даваў жыццю цяпло,
Каб мiрна ўсё без войн жыло!
Стась на Фiзiчны факультэт
У БДУ падаў заяву
На iмя рэктара, каб справу
Направiлi ў iспытны камiтэт.
Школу закончылi ў тым годзе
Два выпускi. Высокі конкурс акурат:
Адзiн з 6-ці жадаючых праходзiў!
Iспыты ж каб прайсцi без страт
Куплялi тыя, хто меў грошы,
Вынік без ведаў. I харошы!
У Стася грошай не было.
Надзея ўся была на веды
I хоць тым пачуццём сагрэты
Малiўся ўсё ж, каб павязло!
Ды слаба мабыць ён малiўся,
Цi школьных ведаў не хапiла
Не паступіў, хоць добра біўся.
Бо грошы- то найвышша сiла!
''Пайду будаўніком тады,
А паступлю праз 2 гады''.
Рашыўшы гэтак, ён вярбоўку
У Кандалакшу падпicaў,
Дазвол на пашпарт атрымаў
А з iм пазбыў раба вяроўку.
Бо большасць тых, хто ў вёсцы жыў,
У той час пашпартоў не мелi.
Дазвол на пашпарт сам вяршыў,
Дырэктар той сяльгасарцелi.
Каб людзi ў горад не ўцякалi,
Дазвол рэдка каму давалі!
Вярбоўку тую мама Оля
Амаль што не перажыла,
Бо за слязой сляза цякла,
Як бы не жыў сыночак болей.
Але к прызначанай часіне
Была спакована валізка
Кілбас, яец у смажаніне
І яблык сушаных дзве міскі.
Абняў Стасёк усіх тады
І выйшаў з дому назаўжды!
Hарод з сяла збягаў у горад.
Дзяўчаты, як і юнакі,
Кідалі к чорту лёс такі
І шляхам просьб і адгаворак,
А, часам, нават "падарунка"
Куплялі пашпарт і дазвол,
Спяшалі ў гарадскім кірунку
Забыць жыццё самотных сёл.
Бо радасці было нямнога,
Дзе ў камунізм ішла дарога.
Здаваўся Мінск абетаванай
Мясцінай нам у тыя дні!
Нам вуліц сніліся агні,
Яго і ліпы, і каштаны,
Што па вясне куплялі ў нас
І ў Мінск у той перасялілі -
Аб гэтым гутарыў наш клас,
Дзядзькі ў калгасе гаварылі.
Мінск уяўляўся светлай марай
У параўнанні з Тучай шарай!
Свидетельство о публикации №122042802455