Адзеса
І больш ня будуць ляцець іскандэры
Калі зноў залунае ваш сцяг
І будуць чутны шчасьлівыя сьпевы
Я напэўна рашуся запрасіць цябе на каву
Калі замест мін зноў вырастуць кветкі
І людзі нарэшце вярнуцца да дому
Калі гарады напоўняць падлеткі
І шумных вуліц нязвыклы гоман
Я буду ў лепшай сваёй сукенцы
Бегчы табе насустрэч
Табе назаўжды падарыўшы сэрца
І думкі свае, і душу
Свидетельство о публикации №122042707635