Чаромхи хвалюючы пах

У край дарагі, да адвечных вытокаў
Няўтомна сцяжына вядзе,
Дзе вечар прыціхлы з пухнатых аблокаў
Туман у даліне прадзе.

П’янкая чаромха дурманіць і хмеліць,
Вяртае ў даверлівасць сноў,
Бо мроіцца ў іх пацалунак нясмелы
Ля весніц пад ціхай вярбой.

Нас ветразі неслі ў далёкія далі,
У нейкі нязведаны рай,
Ды думкі чуллівыя сны калыхалі
Пра ціхі бярозавы край.

І зноў успаміны ў скарбонку складаю
Пра квецень у майскіх садах,
І, як у юнацтве, трывожна ўдыхаю
Чаромхі хвалюючы пах.


Рецензии