***
Між вымярэньняў, быцьцяў, колераў
Я ўсьлед іду за белым трусікам
У залюстэр'е незнаёмае
За той мяжой - сакрэты ісьціны,
Спрадвечнай праўды бессаромнае
Ня будзе больш адгэтуль выйсьця нам
Калі б знайшлі - наўрад запомнілі
І нашы сэрцы больш ня хлусяць нам,
Хоць мы за тое плацім дорага
І я іду за белым трусікам
Сьвет назаўжды зьмяніўся вобмігам
19.04
Свидетельство о публикации №122042705166