Каханне
Бляск вачэй, пяшчота рук.
Б`ецца сэрцайка ў пачуццi –
Ахапiў яго нядуг.
То ў начы яно сцiнае,
То бы ў клетцы рвецца птах,
То шугае па-над краем,
То агорне дзiкi страх…
Быццам зорка пры сустрэчы
Сее промнямi святло.
Як лагодны, летнi вецер,
Ўецца нiмб вакол чало…
Кружыць душанька у вальсе,
У грудзях духоўны хор.
Бо каханне – наша шчасце,
Шлях у высь да зыркiх зор…
Свидетельство о публикации №122042703366