На сярмяжках ставяць...

На сярмяжках ставяць лату,
Не ў чым выйсці  на мароз.
Не пакінуць хлопцу хату,
Адмарозіць холад нос.

Вецер шапку сам зрывае
Ды ганяе, нібы мяч.
Воўк у голас завывае,
Страшна хлопцу, хоць ты плач.

За спіною — торба, кнігі,
Веды трэба набываць.
Не відаць пакуль адлігі,
Бура будзе панаваць.

Вецер б’е ў  твар шалёна,
Але мерна крочыць дзед.
Хлопчык ён, ды закалёны,
Не дайсці  інакш да вед.

Толькі  дзве зімы вучыўся,
Улетку часу не было.
Да навукі  далучыўся —
Дзівавалася сяло.

Жарка ў  школе — топяць печы...
Дзед дабраўся да мяжы.
Да навукі  ход спрадвечны,
Вучня, Божа, зберажы.

Гэта ведаю ад таты,
Дзве зімы вучыўся дзед.
Быў  на розум ён багаты,
Для жыцця хапіла вед.


Рецензии