Трэба дзякаваць Богу
Ды ці быў на планеце спакой?..
Не канчаюцца звадкі і войны,
Кроў людская ліецца ракой.
Хам у Храме куты сабе меціць.
Свечкі плачуць… Іконы маўчаць.
А ў суседзяў – галодныя дзеці,
Бо бацькі іх пайшлі ваяваць.
Ваяваць – бараніць свою волю,
Свае межы – той лапік зямлі,
Дзе чужынцаў не прымуць ніколі,
І без іх тут някепска жылі…
За другіх я казаць не бяруся,
Ды сляза накаціла сама –
Дзякуй Богу, што на Беларусі
Жахаў стрэлу суровых няма!
Дзякуй Богу, што нам свеціць сонца,
Бэз квітнее жывы пад акном.
Мы ўдзячны за гэта бясконца,
Што пад мірным мы небам жывём.
А калі чуем выбухі – жахі –
Мы, як птушкі, не хочам спяваць.
У вайны шмат нялюдскага страху,
Лепш нічога тады не казаць.
У вайны няма літасці к дзецям,
Адно гора людское і плач.
Цемра нішчыць дабро на планеце,
Выбірае ахвяру палач.
І рагочуць тады лжэпрарокі,
Там, дзе цемра ідзе па зямлі...
Лепш бы помніць гісторыі ўрокі
Пра гады ліхалецця, калі
Нас фашыстаў арда захапіла,
У огонь пасыла жывых:
У іх бомбы былі і сіла,
Толькі праўда была не за іх,
І яна памагла людзям выжыць...
Тут ні месца вам, груганы!
Растаптаць нас хацелі, прынізіць,
Аб ахвярах напомняць званы –
І Хатыні, і шмат іншых вёсак,
Што маглі бы квітнець, як сады.
Толькі вораг на тое і вораг,
Што нясе ён бяды шмат заўжды:
Абірае людзей і гвалтуе
Мірны люд – усю нацыю, род...
Там, дзе чорная сіла пануе,
Там пакутуе вечна народ.
А таму трэба дзякаваць Богу
За свабоду – жыццё без прымус,
За прыгожую нашу прыроду,
За шчаслівы наш дзень, беларус!
Свидетельство о публикации №122042503123