Адзiн крок
Зрабiць баiмся ўдалеч крок.
Там невядомасць, там трывожна,
Жыццё з лiхвой дало урок.
Магчыма гэты крок адзiны
Паходку змог бы памяняць…
Свой мiр нiкчэмны i пустынны
Гасподняй ласкай павянчаць…
Страх перад далеччу, аднойчы,
Вядзе ў нябыт усё жыццё,
Iдзём мы шляхам ля абочын,
Сагнуўшы спiны i трусцой…
Ў апошнi момант, прад канчынай
Заслону знiмуць ад парцьер.
Памеркне погляд i застыне -
Жыццё было для ўцех хiмер…
Свидетельство о публикации №122042500226