Стась Высоцкi 9
Закончыўся і трэйці клас-
Апошні ў школе пачатковай,
Чацвёрты будзе ўжо ў новай-
Рашылі ў райана якраз.
Школа размесціцца ў палацы
Яленскіх, што займаў саўгас,
Там болей месца ёсць для працы
Ад першага па восьмы клас.
Бывай жа Тарагінскіх хата,
Ты ведаў нам дала багата!
Дні лета хутка праляцелі,
І ў першы верасня дзянёк
Нам новы празвінеў званок,
І ў новым класе ўсе сядзелі.
Ды цёплы дух старое школы
З настаўніцай зайшоў у клас,
З яе ўсмешкаю вясёлай,
З лагодным голасам, што ў час,
Калі ты сам згубіў дарогу,
Заўжды спяшаў на дапамогу.
Чацвёрты клас прайшоў чароўна:
Быў ураджай добрых адзнак.
Стараўся вельмі Стась Шастак,
Яго, Настася Хведароўна,
У прыклад ставіла другім.
Бо ён не бегаў каля клуба,
Асеннім вечарам даўгім,
Яму чытанка была люба
І ён знаходзіў у імгненне
Задачы цяжкае рашэнне.
Сканчэнне школы пачатковай
Адзначыў Стасік асабліва:
Падручнікі ўсе рупліва
Купіў і прачытаў па новай.
Ён алгебру рашаў запоем,
Бо быў захоплены задачай.
Мянушку атрымаў за тое
Энцыклапедыі хадзячай.
Так Люба Дарафей назвала,
Хаця сама не менш чытала.
Было два паралельных класы:
Клас пяты "Б" і пяты "А".
Вучылася ў іх дзятва
З Рудкоў, з Масцілавічаў часам.
Для дзетак з Тучы, Трацякоў
Было там незнаёмых многа,
Бо ў Слабаду з сямі гадкоў
Вяла іх школьная дарога.
Сябрамі ж сталі праз паўгода--
Такая ўжо дзяцей прырода!
У пяты "А" класнаю прыйшла
Марыя Шыбут, Васілёва -
Яе так клікалі вяскова,
Бо з Трацякоў сама была.
Душэўная, як дзень вясновы,
Прыгожы, стройны стан дзявочы,
Як крылы чайкі, чорны бровы,
Як зоркі ў небе, ззялі вочы.
Гісторыю вякоў вяла яна,
З ёй ажывала краю даўніна!
Найлепшы ў матэматыцы дарадца
Быў Казімір Плюцінскі - "Цэзар"- карацей!
Сапраўдным сябрам быў ён для дзяцей,
Бо кожны мог з праблемамі звяртацца!
Настаўніцаю беларускай мовы
Была Чыгір Надзея Іваноўна.
Ліліся з вуснаў ціха словы,
Што ўваскрашалі край чароўна!
Купалу дзецям, Коласа чытала,
Міцкевіча "Дзяды" дэкламавала.
Гады ляцелі за гадамі ўдалячынь,
У Тучы знік калгас, адно саўгас застаўся,
Але і ён бяднеў. Патроху разбураўся
Яленскіх "падарунак", як ні кінь.
Саўгаса парнікі пайшлі пад стадыён,
Закрылі, зруйнавалі спіртзавод
І з саду невялікі мелі плён,
Змяншаўся і заробак кожны год,
Вяскоўцы адракаліся зямлі,
Збягалі ў гарады, калі маглі.
Ды вёска яшчэ ўсё-такі жыла:
Вяселлі і радзіны святкавалі,
І хаты новыя, як вілы, будавалі,
І гэтак жа ў рацэ вада цякла.
Быў новы на мінуўшы дзень падобным,
Бы кроплі дзве стаячае вады,
Ні радасці вялікай, ні нуды.
І ход жыцця быў вялым і падробным.
Здавалася, што ўсё заўжды так будзе:
Ўсё тыя ж хаты, трактары і людзі.
Клас восьмы. На канцы яго - іспыты.
Без падрыхтоўкі Стась здаў іх карцінна.
У восьмым "Б" найлепей Шэйка Ніна
Здавала ўсё. І восьмы "А" забыты.
На развітанне "Цэзар" наш каханы
Прапанаў парк новы нам закласці.
Няхай растуць кляны там і каштаны
На памяць моладзі і ёй самой на шчасце!
Цяпер успомніш іх украдкам за мяжою
І зразумееш, там ты ўсёй душою!
Свидетельство о публикации №122042405953