Накцюрн
Цень, дрыжачая плынь галасоў.
Цягне чарнота ракі мармуру абломкі.
Як мне паклікаць паветра забітае,
Словы сірочыя,
Як мне паклікаці сон?
Цень, дрыжачы харал галасоў.
Чорны ланцуг развуглёных лілеяў.
Зоры, імёны, — як мне паклікаць, —
Флейтаў птушыных накцюрны
І абеліск цішыні?
Цень, дрыжачы ланцуг галасоў,
Статуі рушацца з поўні.
Як мне паклікаць, камеля,
Немаўля сярод кветак дарослых,
Як мне паклікаць празрыстасьць сімэтрый?
Як паклікаць, о Сон, цішыню тваю ўголас?
Свидетельство о публикации №122042304451