Як прыгожа наша мова

Як прыгожа наша мова,
Родных гукаў  ладны строй.
Усемагутна, моцна слова,
Я згаджаюся з сястрой.

Мне яна не раз казала:
«Наша мова — сэнс ды пах!»
Пабрахушкай падразала:
«Слова лёгкае, як птах!»

Па дарозе самастойнай
Мова родная вяла.
Песняй шчыраю, дастойнай,
Лёс прыводзіць да святла.

Мнагаспеўна, нібы скрыпка,
Зазвінела, загула...
Растлумачыць хутка, спрытна,
Дасканала лад вяла.

Мілых гукаў пералівы
Чую ноччу, чую днём.
Родны край, будзь век шчаслівы...
Ты, радок, палай агнём.

Як прыгожа наша мова...
Трапных выразаў —  праз край!
Уладарыць можна словам —
Добры вобраз, выбірай!


Рецензии
Як прыгожа Беларусь,
Як нам ёй не ганарыцца.
Неба синяга абрус
Разам з намi весялiцца.

Хутка наляцела хмара,
Грымнуу неузабаве гром.
Нi нябесная цi кара
Уварвалася у наш дом?
Не смог удержаться и откликнулся на Ваше замечательное стихотворение о беларускай мове своими двумя катренами таксама на беларускай мове. С душевным теплом, Павел.

Павел Николаев 9   23.04.2022 17:13     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Павел!
З цягам часу ўсё часцей пішу на беларускай мове. Неяк цягне яна да сябе. Прызвычаіла і малодшую сястру...
Удзячна Вам за экспромт таксама.
З добрымі святочнымі пажаданнямі!

Татьяна Цыркунова   23.04.2022 17:33   Заявить о нарушении
Со Светлой Пасхой, сябры беларусы! Согласен с вами! К тому же беларусская мова больше всего похожа на мол (язык) рунических надписей северной Европы: гук-говорить, звать, кликать; кяруа-руководить, распоряжаться и др.

Николай Бузунов   24.04.2022 09:53   Заявить о нарушении
Шчыра дзякую! З Пасхай святой!

Татьяна Цыркунова   24.04.2022 10:13   Заявить о нарушении