Рати Саксена. Реинкарнация
Рэінкарнацыя
Пад мікраскопам вывучаю генны код –
Даведацца аб ім усе хацелі.
Ці праўда, атрымаўся пераход –
І душы, нібы птушкі, паляцелі?
Няма ў маім геноме матылька,
Каб паляцець да самага да неба.
Не бачу дажджавога чарвяка –
Не стала поўзаць, значыць, і не трэба.
Я не была мурашкай і чмялём,
І не магу я гэтым пахваліцца.
Была я, мабыць, крэслам ці сталом,
Акенцам, каб для свету адчыніцца.
Як толькі зачыню, то шмат праблем
Пазнае той, хто будзе пры ўваходзе.
Пашыру я акно (падпраўлю ген) –
Дзвярамі стану – так прасцей выходзіць.
Свидетельство о публикации №122042203086