Iтэлiгент

        (В. П. Рагойшу)
 
Паэт, асветнік, педагог –
Рамантык вечны па натуры,
Прайшоў нямала ты дарог,
А ўсё жыццё служыў, як мог,
Мастацтву і  літаратуры!
 
З маленства здольны да навук,
Калі падрос, стаў трошкі большым –
Не выпускаў ты кнігі з рук
Студэнт-юнак – Рагойша...
 
Ні разу гонар не ўраніў,
Не жыў чужым прымусам:
Уласных выдаў многа кніг –
Бадай, у кожнай чуем крык,
Душэўны боль – пра беларуса!
 
Пайшоў па лесвіцы ўверх,
Набыў прафесарскіх рэгалій –
Сярод удумлівых калег
(Дзе і зайздроснікі бывалі!)
Цаніў і цэніш – гумар, смех,
Што гарту, моцы прыдавалі.
 
Людзей удумлівых любіў
І праўдалюбам быў адменным,
І сёння ты такі, як быў:
Прыгожы, статны, малады
(І з барадою – ні бяды!) –
Інтэлігентны і сумленны.


Рецензии