Уваскрэсне раптам слова
Усплыве, як паплавок.
Мілагучна наша мова,
Лёгкакрылы матылёк.
Раптам штось рука напіша,
Бачу шэраг слоў жывых.
Узнясуцца на ўзвышша —
Сэнс глыбокі ёсць у іх.
Мова — радасць, летуценне,
У ёй прытулак для душы.
Струн пачую дрыгаценне —
Гукі льюцца ў цішы.
Так зязюля кукавала,
Месяц срэбны ў небе плыў.
Я на мове размаўляла —
Чула радасны матыў.
Уваскрэсне раптам слова,
Вобраз у’ецца, нібы ніць.
Загучыць радзімы споведзь,
Гэту мудрасць не спыніць.
Свидетельство о публикации №122042102285