Разгарнуць бы...

Разгарнуць бы птушкай крылле...
Далібог, мне па плячу.
Паляцець у вольным стыле,
Як жа гэтага хачу.

Ёсць жаданне — непарушна,
Паглядзець на белы свет.
Павяду сябе я слушна —
Многа ведаю прыкмет.

Гучным рэхам адзавецца
Мой птушыны ладны спеў.
Сэрца нібы растрапецца,
Чуе радасны запеў.

Адчыніце, добры людзі,
Дзверы ці хаця б акно.
Волі, вопыту прыбудзе,
Марыла аб тым даўно.

Разгарнуць бы з сілай крылле...
Я ў вышыню ўзлячу.
Пакуль волю не забілі —
Спеў птушыны па плячу.
    


Рецензии