За тыдзень Вялiкдзень
Па нашых землях, па палях –
Вада сівая па канавах,
Але падсохлая ралля.
Не за гарамі – пасяўная,
Падкормка руні дзе-нідзе.
Прырода сонейка чакае,
А вёска – сонечных людзей,
Хто не прадаў бацькоўскай хаты,
Не адцураўся сельскіх спраў –
Няхай у горадзе заняты,
А гарадскім так і не стаў!
Цвіце вярба – ляцім на дачу,
Падсыпаць нешта, падграбсці.
Сабраць рыззё, сабраць ламачча –
Спаліць ці ў роў дзе вынесці.
Паправіць плот – збіць кратароўе,
Праверыць дах ці не пацёк…
Пакуль бацькі былі здаровы,
Задавальняла іх жыццё.
Прад імі мы ў даўгу вялікім,
Хто ўжо пакінуў гэты свет.
Ідзём (за тыдзень) на магілкі,
Каб там прыбраць усё як след.
Цяпер другі час, болей жорсткі.
І штосьці можам не паняць.
Аднак, мы быццам з адной вёскі,
Святое ўмеем паважаць!
Свидетельство о публикации №122041804529