Думы запаветныя
Ў схове пад замком.
Рысачкі адметныя
Створацца цішком.
Мары-казкі светлыя...
Бачу іх у сне.
Зацікавяць ветліва —
Цуд мяне міне.
Справы ўсе нялёгкія —
Зацягнуў палон.
Не адчуць палёгкі мне —
Не адпусціць ён.
Вецер вольны — з радасцю
Ўслед яму гляджу.
Нават трохі зайздрасна —
Праляцеў мяжу.
Словы неспагадныя,
Узлёт не па плячу.
Вобразы няладныя —
Вольна не ўзлячу.
Думы запаветныя —
Не, агню няма.
Рысачкі адметныя —
Ноч, нібы турма...
Свидетельство о публикации №122041802393