Я iду памiж крыжамi...

Я іду паміж крыжамі
Па ўскрайку лесу.
Сэрца колецца нажамі:
«Згінь, часоў завеса!»

Хто тут гэтак пахаваны
Ў жоўценькім пясочку?
Пад крыжом не мураваным
У маім лясочку?

Можа ёсць расправы сведак,
Ён па свеце ходзіць.
Колькі тут прапала дзетак?
Хто імя знаходзіць?

Смерць, жыццё — не бачу следу,
Толькі крыж жывучы.
Раскажы пра тыя беды,
Смык струны гаючы.

Я іду паміж крыжамі...
Мой настрой маркотны.
Сэрца рэжацца нажамі —
Спеў душы гаротны.


Рецензии
Каждый крест - чья-то жизнь.
Радостная, грустная, деятельная или не очень.
И за каждым крестом - прожитая судьба.
Мы несём свой крест до самого этого креста...

Глубокие, заставляющие задуматься стихи, Танечка.

С теплом и уважением

Татьяна Юрьевна Голева   19.04.2022 10:20     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Таццяна!
З павагай!

Татьяна Цыркунова   19.04.2022 16:07   Заявить о нарушении