2020 Навошта? Верш прысвячэнне...

РS:Стих написан ещё в августе 2020 года. В нем заложены все мои переживания и мысли в тот момент недоумения от происходящего. И так хорошо, что то, что заложено в стихотворение, особенно в его концовке, не случилось. Мы сохранили свою независимость и достоинство. И кто бы что не говорил, я патриот своей страны, ведь Беларусь в моем сердце ;


Хочуць мне новы сцяг навязаць.
Белы ён, ды запэцканы кроўю!
І краіне маёй хочуць даць
Новы шлях, прапітаны болем!

Але хто ён, той невядомы “змагар”,
Што народ мой вядзе ў зруйнаваную цемру?
Яны хочуць, каб пракляты махляр
Адабраў апошнюю веру!

Яны кажуць, што дагары ўзляціць
Пад чыімсьці прыгнётам краіна.
Дзеля гэтага нам кажуць “брата” забіць.
І забыць, што той люд нявінны.

Ну, няўжо, мы настолькі хочам вайны?
Мы забыліся на гісторыю?
І цяпер не адчуваем віны?
Няўжо смерцю даб’емся вікторыі?

Мы павінны хутчэй у свядомасць прыйсці
І праклятым паганцам не верыць.
Няўжо, мы выйсце не зможам знайсці,
А будзем свядомасць калечыць?

Я хачу, каб народ ад сну прачнуўся,
Каб хутчэй ён прыйшоў да цямы.
Каб пад правакатарам не гнуўся,
Не кідаў сумленнасць у яму.

Ну навошта нам руйнаваць гарады?
Ну навошта людзей калечыць?
Несвядома наробіце вы бяды,
Але потым будзеце помніць.

Будзеце вінаваціць у той час не сябе,
А таго, хто пазваў за сабою.
І свядомасць аднойчы напомніць табе:
З-за цябе захлынуўся хтось кроўю!

І скажыце, усё гэтага стоіць?
Задаволены сваім глупствам?
Хто вам раны душы загоіць
Калі ў ёй, з часам, стане пуста?
***
Мне хацелі, нядаўна, сцяг навязаць,
Але ён быў запэцканы кроўю!
У той год мой народ перастаў існаваць,
Бо ўжо мысліць па-польску, не мовай.

Дзе народ, той, што калісьці сваёй
Незалежнасцю ганарыўся?
Ён у Польшчы знік, ці за Літвой
Невядома, дзе ён падзеўся.

Зруйнаваў ў дваццатым свой дом,
І цяпер па свеце блукае
Заплаціў ён сваім грахом
Знік народ, цяпер мова знікае!


Рецензии