Хто у цяжкi час парадзiць?
Матухна, вядома...
Што настрой табе наладзіць?
Роднага пах дома.
Да яго вядзе дарога
Зграбнаю дугою.
Ля парога дарагога
Раны ўсе загою.
Прад вачыма, як малюнкі,
Родныя мясціны.
Зачапілі сэрца стрункі,
Край адзін-адзіны.
Ззяе купал — пазалота,
Зіхаціць на сонцы.
Не забыць лясы, балоты
Мілае старонцы.
Возера трыснёг калыша,
Верба-чараўніца.
Неба фарбамі распіша
Над зямлёй зарніца.
Хто ў цяжкі час парадзіць?
Матухна-радзіма.
Ветрык галаву пагладзіць...
Тут мая Айчына.
Свидетельство о публикации №122041702491