Пясць рукi, малярскi пэнзаль...
Квачык, квасцік, альбо квач.
Роднай мовы пэўны вензель,
Ведаць мушу, альбо — плач...
Добрым квачам беляць сцены,
Дрэвы ў садзе веснавым.
Плаўна намалюе сцэны
Дапаможнік дармавы.
Квачыкі — прылада майстра,
А без іх ён, як без рук.
Намалюе ўсім на зайздрасць,
Мае талент, добры рух.
Нітак многа для аздобы —
Чырвань паясных шнуроў.
Без кутасаў* строй нядобры,
Ты — чужы сярод сяброў.
Для чаго пішу аб гэтым?
Нельга мову забываць.
Аддана душа заветам —
Мову трэба шанаваць.
Заўвага:
*«Паяс без кутасаў, што сабака без
хваста». Прымаўка.
Свидетельство о публикации №122041702179
Геннадий Трутько 17.04.2022 11:35 Заявить о нарушении
Шукаю потым іх у слоўніках, каб удасканаліцца, што такія словы існуюць.
Мы не маем права на іх забыцца...
Шчыра дзякую за падтрымку ды добры водгук!
Татьяна Цыркунова 17.04.2022 13:03 Заявить о нарушении