Путы сэрца не сцiналi

ПУТЫ СЭРЦА НЕ СЦIНАЛI

Шалi чорныя саткалi
Ды развесiлi ў нябёсах.
Каб схаваць прастораў далi,
Затачылi за уцёсы.

Злыя ветры студзяць сэрцы,
Засцiлаюць цемрай вочы.
Воран чорны -  веснiк смерцi,
Над галовамi клакоча.

Разбушуйся з гневам бура,
Разарвi вятрыла шалi.
Каб душа любоў адчула,
Путы сэрца не сцiналi…


Рецензии