Вясновая залацiнка. верш для дзяцей

Залацінка, залацінка, сонца светлага іскрынка!
Прытуліся на хвілінку ля дзяцяці ручая!
Пагуляй з ім у аладкі, раскажы свае загадкі.
Казку вам нашэпча ветрык, ласкай цёплай абгарне.

А ручай бяжыць і скача. У яго свая задача –
Усе сучкі і ўсе карэнні вельмі шпарка абмінуць.
Залацінка ў ім іскрыцца, сілы надае вадзіцы,
Каб яна цякла далёка за лугі і за лясы.

Улілася ў рачулку. Там ручай знойдзе прытулак,
Бо рачулка стане маці для малога ручая.
І яна яго абдыме, скажа: “Прывітанне, сынку,
Пацячом цяпер мы разам па лясам і па лугам.

Сяброў добрых там сустрэнем, свае думкі ім даверым,
А іскрынка-залацінка будзе нам дапамагаць”.
Сонца на зямлю пральецца. Ля ракі хлапчук смяецца.
Ён караблік запускае ў вадзіцу ручая.

А ручай, цяпер ён – рэчка, стаў дарослым – не смяецца.
Толькі трошкі дапаможа карабельчыку паплыць.
Хлопчык пільна назірае, як караблік уплывае
У далёкія вандроўкі, дзе чужыя берагі.

Шчасця ён яму жадае: – Ты плыві з зямлі – да края,
Паглядзіш, затым вяртайся, буду я цябе чакаць.
Скажаш мне, што там пабачыш, ведаю, што на ўдачу
Адпусціў цябе паплаваць. Так плыві ўжо хутчэй!

16/04/22


Рецензии