Над Березиною
Я ў захапленні дзіўным відам,
Як быццам сонечны бурштын
На поплаў хтосьці параскідваў.
Адна рака прыйшла к другой,
Каб далей мкнуць ў адзінай плыні.
У халоднай веснавой часіне
Зацвёў гарлачык над вадой.
У люстрах вод між шэрых дрэў,
Не абудзіўшыхся з палону,
Вясновых жоўтых кветак спеў
Гучыць мацней, чым птушак гоман.
Нібыта сонейка зышло
І ў люстэрках засталося
Ў захапленні хараством,
Бурштынкаў свята пачалося.
Гуляе ветрык над вадой
Памiж яскравых плямак - кветак,
А хвалі шэпчуць між сабой,
Што скора лета, скора лета.
Свидетельство о публикации №122041602827