Жыццё як кропелька

Кропелька за кропляй- капяжы...
Так жыццё бруіцца і бяжыць.
Для кагось яно- змаганне, спрэчка,
Іншаму- малітва, споведзь, свечка...
Растаюць хвіліны, ледзяшы.
Што пакінем на ўспамін душы?
Словы, справы, мір, любоў ці жах?
Нам бы кроплямі звінець у капяжах,
Нам бы сонцам растапіць тугу і боль!
Хай анёлы клічуць за сабою,
Каб малітву кожны з нас узнёс.
Усякаму адмераны свой лёс,
Кожнаму адпушчаны свой час,
Кроплі шчасця і віры пакут.
Вось імгненне зорачкаю згасла...
Будзь удзячны, што пакуль ты тут.
15 красавіка 2022г


Рецензии
Сапраўды, будзь удзячны, што пакуль
ты тут. Дзякуй за добры верш, Ларыса!

Станислав Маевский   23.04.2022 01:57     Заявить о нарушении
спасибо)

Ларошик   07.05.2022 18:16   Заявить о нарушении