А рукi помняць

Палічыць час гады – пакліча
Дамоў дарога, зноў і зноў.
Малюнкі ўспомніш і аблічча
Прысад вясковых, звон званоў

Царквушкі той, што на пагорку,
Што велічаюць людзі – Храм…
Успомніш бэзу пах прагорклы,
Сівых варон вароні грай.

Успомніш раптам скібы бульбы,
Як ты кручком на іх стаяў,
Парэчак смак і спелай дулі,
Чым дзед з дарогі частаваў.

Вядзерца ягад. Пах маліны.
Пах сырадою раніцой –
Як маці раненька падыме,
Как гнаў кароў на травастой!

Пасля вазілі сена ў пуню,
Аралі ўзімку агарод…
Было цікава ўсё, што помню,–
Някепска жыў тады народ!

Быў час такі, як Спас мядовы,
Савецкі наш шчаслівы час.
Быў бацька малады, здаровы,
Хварэў душою за калгас,

Дзе трактарыст быў не апошні…
Камбайнер сталы і жняяр.
За дзень у роце – а ні крошкі,
Але даволен, гаспадар!

Вучыў навукам сельскім нас ён,
Як што да ладу дзе падаць –
Плот гарадзіць, рабіць запасы,
Насенне дбайна адбіраць,

Мянціць касу, вастрыць сякеру,
Каня ў дарогу падкаваць…
Як сын я бацьку дужа верыў,
Стараўся ўсё запамінаць.

Пасля прыйшла перабудова,
Саюз распаўся, як калгас…
Настаў другі час, здэцца, новы,
Але не радуе ён нас.

Няма каму араць і сеяць,
Трымаць кароў няма каму.
А рукі – помняць… Рукі ўмеюць…
Ды адступіўся час. Чаму?..


Рецензии