Як там мае землякi

Мабыць, не так з намі штосьці,
Боль працінае душу –
Дома мы ўсе, а як госьці,
Цягне назад на шашу –

Можа, падыме аўтобус,
Можа, вазніца які?..
Круціцца думка, як глобус, –
Як там мае землякі?..

Сцежкі, што змалку знаёмы,
Дзе тыя сцежкі, дзе?..
Помню вязы, вадаёмы,
Постаці блізкіх людзей.

Помню вяселлі, застолле,
Хрэзьбіны… Сватаўство.
Роднае – луг, і прыволле, –
Летні ў лугах травастой!

Сена, што гуртам зграбалі,
Разам грузілі ў стагі,
Статак, што ў поле ганялі, –
Кожны ўспамін дарагі…

Тых, хто зямлю гэту песціў,
Множыў багацце і плён –
Слаўлю я ў вершах, у песнях,
Нізкі ім шлю паклон.

Зноў супынюся ля крыжа
І памалюся за іх –
Тых, хто жыве, хто не выжыў,
За землякоў за сваіх!


Рецензии