Першы гром
У гуслі ўдарыў першы гром.
Не ўспела рэха ўгаманіцца,
Як ажыла зямля кругом.
Прачнуўся гай, лясок, прасёлкі…
А дожджык далей паскакаў.
Павыляталі з вулляў пчолкі
Паслухаць песню жаўрука…
Пара выводзіць плуг у поле
І дбаць пра новы каравай.
Для хлебароба поле – доля,
Адно вярцецца паспявай!
Надзённых клопатаў хапае,
Не ўлежыш, братка, на баку…
А першы гром і дождж у маі –
Знак да ўмалоту на таку!..
Свидетельство о публикации №122041304985