Жывы Шагал

Люблю зямлю, дзе нарадзіўся,
Дзе водар бэзу пад акном,
Касіць, араць дзе навучыўся
Ды кіраваць сівым канём.

Пасці авечак за лясочкам,
Дзе стаў вясковы, далей – гаць,
Збіраць суніцы ды грыбочкі,
А ўвосень бульбачку капаць!

Зямля ж увагі патрабуе,
І агарод, і сенавал…
А прыгажосць – усiх хвалюе,
Куды ні глянь, жывы Шагал…

Твары, мастак, – пішы эцюды,
Ніжы ўражанні, збірай!
Але й разрухі шмат усюды,
Душа баліць за родны край.

Заўжды прыбытак невялікі
Мы мелі са свайго двара.
І хутка горад звёў – паклікаў,
Пайшлі ў свет шукаць дабра.

На вёсцы старасць засталася,
Зарос травой грамадскі стаў.
Застаўся конь сівы ў калгасе,
І той вазіць вазы не стаў…

Прыйшла сюды “перабудова”,
З сабой разруху прывяла –
Дамы згнілі. Адно – на дровы,
Кустоўем вёска парасла!

І многіх гэта не турбуе,
Ні агарод, ні сенавал…
Як і раней, душу хвалюе –
Краса лугоў… Жывы Шагал.


Рецензии