На парозе
Жах і бездапаможнасць,
Саманянавісць і бруд —
Усё расквіце белым.
Народзіцца новы свет.
Збірай у шлях галоўнае:
Гнілыя свае "прабач",
Ілжывыя "люблю"
І "прабач, я б хацеў любіць".
Збірай непрыцямныя "дзякуй"
Кожнаму, хто ёсць боль.
І боль таксама бяры,
Ён — адзіны сапраўдны скарб.
Выкінь свае тлумачэнні:
Гэтых пляценняў няўклюдных
У вушка іголкі не ўцяць.
Хутка ўсё скончыцца —
Дык не марнуй часу.
У тым ці ў гэтым свеце,
З табой альбо без цябе
Вясна — насуперак сэнсу —
Будзе
13.04.2022
Свидетельство о публикации №122041301462