Наш светлы шлях вядзе да зор
Дзе прадаецца ўсё за грошы.
Другім стаў свет – другія людзі,
Але наш край – самы прыгожы!
За што яго мы ўпадабалі?
Бо тут жывуць не абібокі.
Працуюць так, як працавалі
І добра помняць пра ўрокі
Самой гісторыя – адкуль мы...
Свае святыні ў нас, абсяг!
За праўду йшлі дзяды пад кулі,
Не пасрамілі волі сцяг.
Не даўжнікі перед Еўропай,
І моладзь слаўная ў нас.
Уклад і лад, надзённы клопат
Аберагаюць – Бог і час!
Мы памяркоўны люд, аседлы.
Багацце наша – дабрыня.
Шануем дружбу і суседа,
Спакой паўсюль, харашыня –
І чысціня не толькі вуліц,
Вакол паселішч і шашы –
Парадку ў доме змалку вучаць,
Парадак – радасць для душы…
Мы ўсе паклоннікі асветы,
Культурны старажытны край.
Мы ганарымся краем гэтым,
Хоць тут не быў ніколі рай –
Нас прыцяснялі, рабавалі,
Ледзь не садзілі на ланцуг –
Чужынцаў мы з зямлі прагналі,
Вугольчык веры не патух!
Мы верым праўдзе, як ніколі,
Мы хутка выйдзем на прастор…
Мы будзем жыць! Мы прагнем волі!
Наш светлы шлях вядзе да зор.
Свидетельство о публикации №122041203561