Чаму людзi адзiн аднаго забiваюць...
Чаму людзі адзін аднаго забіваюць?
Чаму людзі пра Бога свайго забываюць?
Можа, проста людзей на планеце замнога?
Ці то людзі не вераць ні ў чорта, ні ў Бога?
Век пражыць і без войнаў нялёгка бывае.
Дык пра гэта чаму чалавек забывае?
Не, каб мірна пражыць і пакінуць на свеце
Сына, дрэва і дом – дабрабыт на планеце!
Не, каб з вірусам гэтым супольна змагацца
І да новых планет у прасторы імчацца!
Не, адзін аднаго забіваюць на свеце
За багацце, за ўладу – за гэтае смецце!
Можа, толькі таму, што не вераць у Бога
І да шчасця свайго не знаходзяць дарогу?
Чаму людзі адзін аднаго забіваюць?
І ці мірныя людзі дзе-небудзь бываюць?
Я – паэт і адказаў на гэта не маю.
Як магу, я да міру людзей заклікаю.
12. 04. 2022 г.
Свидетельство о публикации №122041203018
Ў павагай - Зміцер.
Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко 15.04.2022 10:03 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 16.04.2022 12:21 Заявить о нарушении