Рати Саксена. Индия. Научиться я хочу выращивать с

пераклад на беларускую мову.

Навучыцца я хачу вырошчваць словы

Навучыцца я хачу вырошчваць словы,
Толькі словы – гэта не расліна,
Не гародніна, не садавіна –
Асаблівыя для іх ствараю ўмовы.
Як расліны ў джунглях вырастаюць,
Так і словы – рознымі бываюць.

Ёсць прыгожыя, нібыта ў джунглях кветкі,
Як пітоны – доўгія ліяны.
І такія, што знаходзіш рэдка,
З водарам чароўным і духмяным.

Хутка я ператваруся ў птушку,
І не трэба гэтаму дзівіцца.
Толькі на паперы доўгай стужкай
Словы, як расліны, будуць віцца.


Рецензии