Недзе i тут
(Лёг на сонца чорны цень),
І жыццё, бы багны коўдра,
Цвіллю пахне ноч і дзень.
Недзе шумна, а тут ціха.
Нават думкі пад замком,
Бо пачвары рышчуць ліха,
Каб жыццё смактаць цішком.
Тут - пакуты, там - вяселле.
З гэтым звыкліся даўно,
Але ўласнае сумленне
Не падманем усё адно!
Свидетельство о публикации №122040800716