Вечаровае
І бляск штучных іскраў там сеяў як снег,
А рой пачуццёвы на зарыва выспах
Саспеў і прысеў на хвілінку ў вясне,
Дзе ў небе яшчэ не астыўшае рэха
Звінела крыламі ўчарашніх буслоў,
Іх шчасце вяртання і нам ёсць уцеха,
Якую лепш вымавіць сэрцам без слоў...
Хоць змрок вечаровы палоніць зноў сонца, -
Над дахам шчэ стужкай - чырвоная плынь,
Сапраўднасцю вечнай ліецца бясконцасць
Праз рэшата гэтай ліхтарнай імглы.
штучны(бел) - искусственный(рус)
8.04.2022 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №122040803843