Веснавы прамень
Растапi на тварах маскi.
Веснавым дажджом з вачэй нам
Змый туман з Гасподняй ласкай…
Ды на тварах "стары месяц»,
Замянi «стары» на «новы».
Дай Бог рогi, што ён звесiў,
Не пяклi агнём свiнцовым.
Заглянi з цяплом у сэрцы,
Асвяцi вясной надзеяў.
Прасвятленне дай каб верыць
Богу Сонца, адагрэй нас…
Вочы блеклыя, што гаснуць,
Хай засвецяцца, як зоры,
Твар без маскi стане ясным,
У нябыт адыйдзе «ўчора»…
Свидетельство о публикации №122040802897