Адрадженне

Адрадженне

Праз вялікую колькасть мінулых гадоў,
Праз густую чаргу цёмных хмар,
Беларусь нарадзілася, быццам бы зноў,
Як здзяйсненне усіх нашых мар.

Незалежнай дзяржавай яна увайшла
У супольнасць сусветных краін
І святло дэмакратыі цвёрда ўзяла
Назаўсёды кірункам сваім.

Хай багата жыве, ўсюды гонар нясе
За сваіх працавітых дзяцей.
Дапаможа ёй Бог за пакуты яе
І ад ліха бароніць людзей.

Хай жыве Беларусь, прыгажэе штодня
Край блакітных азёр і лясоў,
Хай над ёй будзе толькі нябёс чысціня,
А у пушчах рыканне зуброў.

Хай ніколі не згіне яе горды сцяг
І “Пагоня” наперад  імчыць,
Хай жыве Беларусь, назаўсёды, ў вяках
І хай будзе народ яе жыць.

1992г. 


Рецензии
Прывітанне!

Цікавы твор.
Асабліва спадабалася:

Хай жыве Беларусь, назаўсёды, ў вяках
І хай будзе народ яе жыць.(с) Ўлад Іва

Ды будзе так!

Са святам БЛАГАВЕШЧАННЯ!

З найлепшымі пажаданнямі.
П.С.
Вельмі прыемна ўбачыць цябе тут ізноў!

Марина Влада-Верасень   07.04.2022 15:09     Заявить о нарушении
Марина, спасибо!

Влад Ива   08.04.2022 12:10   Заявить о нарушении