Не наракай дарма на Бога

Калі ў суседа гарыць хата,
Ідзе вайною брат на брата,
Вакол разруха, смерць, ганенне –
Звані ў званы – заві сумленне,

Не пакрывай хлуснёй паганцаў,
Не вер парадам ашуканцаў,
А вер – у смелых змагароў,
Гарой хто стане за сяброў!

Ідзі ў агонь, як на галеры, –
За волю, праўду, нашу Веру,
Аберагай зямлі той лапік,
Дзе нарадзіцца ты патрапіў,

Дзе родны край твой – родны бераг,
Дзе дух знаёмы, атмасфера –
Дзе добра помніш песні маці,
Скрып палавіц у роднай хаце…

Заўжды за праўдай перамога.
Не наракай дарма на Бога.
Аберай адно святыні –
І Бог ніколі не пакіне!


Рецензии