Пра буру

У буры няма пачуцця самазахавання.
Яна не шукае падтрымкі ці апраўдання.
Жыццё пражывае сваё за хвіліны,
Рушыць, знішчае, бы шчэпкі, яліны,
Дахі зрывае, людзей не шкадуе,
На моц усё жывое яна выпрабуе.
Не стой на шляху, калі бура ідзе.
Ратуйся, бо там, дзе яна, - быць бядзе.


Рецензии