Завейны красавiк
Не жартуе з намі,
Засцілае дываном
Сцежкі між дамамі.
Ноч марозікам куе
Луг, ваду, палеткі,
Распусціцца не дае
Першым яркім кветкам.
Зацягнулась неба ўсцяж
Шэрай кіясюёю.
Хмурыцца зімовы твар:
«Не гуляй са мною!»
Хутка вернецца да нас
Сонца з-за аблокаў,
А мароз памчыць праз час
У сваё далёка.
5.04.2022
#красавік #снег #завея #холад #мароз #вясна
Свидетельство о публикации №122040502320
Яркое, живое, словно вырисованное!
Очень понравилось, спасибо!
Жанна Улахович 30.12.2022 20:00 Заявить о нарушении