Поуна печ перапеч...
Адна палова пабрахушкі.
З накрыпкай трэба цеста печ,
Каб мой пірог дастаў макушкі.
Накрыпак шэраг існуе,
Скаромная бывае з мясам,
Ці сала смак ёй надае,
Хто перавагу дасць каўбасам.
У поснай — ягады ці мак,
Крупа, мёд, рыба, грыб таксама.
Надасць ёй водар, добры смак...
Накрыпка — пірагова брама.
Кнышом** завецца наш пірог,
Пшанічны, пышны, вельмі смачны.
Як толькі госці на парог,
Дык кныш на стол — яму ўдзячны.
Ёсць перапечы — піражкі,
Такія дробныя румянцы,
Ці ў печы гладкія ражкі,
Пакрытыя ружовым глянцам.
Заўвага:
*Пабрахушка: «Поўна печ перапеч,
а пасярэдзіне кныш». Яна з’яўляецца загадкай: зоры ды месяц;
**Пабрахушка: «Пакуль у бабы даспеюць
кнышы, то ў дзеда нястане душы».
Свидетельство о публикации №122033002251