Мiрнае неба
З`яднае Гасподзь у магутны кулак.
Ачысцяць сумленне магутныя ветры,
Развеяць, як прах, чорны дым у гарах.
Бяздоннае, светлае, мiрнае неба
Абдыме з матулiнай ласкаю шар,
Аблашчыцца песняй свiрэлi хвалебнай,
У сэрцах успыхне любовi пажар.
Пасеяць у душах мiр светлы праменi,
Дух Каiна кане у нетрах навек.
У помыслах чыстых i мiрных памкненнях
З`яднаюцца думкi, як плынi у рэк.
Птушыныя спевы напоўняць прасторы,
Паветра насыцiць духмяны нектар.
Жытнёвае поле, як хвалi на моры,
На свята духоўнае склiча званар…
Свидетельство о публикации №122033001800