ЧамусьцI

Чамусьці так склалося ў свеце, 
Каб трошачкі хоць нешта зразумець,
Патрэбна страціць паўжыцця и мэтнасць,
Адчуць сябе на донцы и згарэць.

Нібы запалка да астатняга вугельца
Растаяць пад уплывам аганька 
І апасля ў неба адляцецi,
Каб атрымаць там крылы для жыцця.

І гэтак з кожным дзеецца чамусьці. 
Не мае вагі ўзровень развіцця,
Бо, калі хочаш расквітнець у думцы,
Спачатку трэба думцы адбыцца.

Ляцім, бы матылі, на свет да мары, 
Не баючыся памыліцца ў дарозе.
І, рызыкуючы, прымаем у дых удары,
Але становімся ўсе лепей и цвярожэ.

І ўрэшце адбываецца дзівосна -
Пакусаная, з ранами, душа
Чамусьці спачуваць умее моцна 
І разумець сапраўдны сэнс жыцця…


Рецензии